Тэнісісты з Беларусі і Расіі не змогуць паўдзельнічаць у турніры ў Празе

Санкцыі дзейнічаюць / Ілюстрацыйнае фота sport.cz

Санкцыі дзейнічаюць / Ілюстрацыйнае фота sport.cz

Тэнісісты з Беларусі і Расіі не змогуць паўдзельнічаць у турніры ў Празе, паведамляе sport.cz. Раней урад Чэхіі забараніў спартсменам з РБ і РФ удзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за вайны Расіі супраць Украіны.

Пра забарону стала вядома праз дзень пасля таго, як чэшская паліцыя не дазволіла расійскаму гульцу знаходзіцца ў Чэхіі. Яго прозвішча не называецца. Гэта быў першы ўдзельнік з расійскім пашпартам, які прыехаў у краіну. Пасля гэтага выпадку праз Жаночую тэнісную асацыяцыю арганізатары турніру звярнуліся да іншых гульцоў з Расіі, а таксама з Беларусі, каб яны не ехалі ў Прагу.

Жаночая тэнісная асацыяцыя дазваляе беларусам і расіянам выступаць на турнірах у нейтральным статусе. Але ў некаторых краінах узнікаюць праблемы. На мінулым тыдні расійскай тэнісістцы Веры Званаровай забаранілі ўезд у Польшчу на турнір WTA ў Варшаве.

Livesport Prague Open пачнецца ў чэшскай сталіцы на наступным тыдні. У ім планавала паўдзельнічаць беларуска Аляксандра Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі