Тэрмін вяртання расійскага крэдыту на БелАЭС будзе павялічаны

 Тэрмін вяртання расійскага крэдыту на БелАЭС будзе павялічаны

Тэрмін вяртання расійскага крэдыта на будаўніцтва АЭС у Астраўцы будзе павялічаны, а працэнтная стаўка па ім зніжаная. Пра гэта дамовіліся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Сочы.

Сёння, падчас нарады па выніках сочынскага саміту Лукашэнка паведаміў, чым гэта матываваў беларускі бок. Паводле яго словаў, запуск першага блока адкладваецца ажно на цэлы год і Расія просіць далейшага ссоўвання гэтага тэрміна.

“І паколькі тэрміны былі сарваныя (мы, вядома, не хочам ісці ў суды, судзіцца, як гэта па дамове), мы дамовіліся пра тое, што тэрмін вяртання крэдыту трэба працягнуць. І працэнтная стаўка мусіць быць не горшая, чым для іншых дзяржаваў”, — сказаў Лукашэнка.

Цяпер гаворка ідзе аб зніжэнні працэнтнай стаўкі прыкладна да 3%.

Беларускую АЭС будуе “Расатам” за кошт расійскага крэдыту. Агульная сума пазыкі — каля 10 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі