Толькі 2 дэпутаты прагаласавалі супраць зменаў у закон аб СМІ

Толькі 2 дэпутаты прагаласавалі супраць зменаў у закон аб СМІ

19 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні прыняла змены ў закон аб СМІ. “За” законапраект прагаласавалі 98 дэпутатаў, “супраць” — 2, столькі ж не галасавалі. Прадстаўляў яго міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Адно з галоўных новаўвядзенняў — ідэнтыфікацыя карыстальнікаў інтэрнэту, якія змяшчаюць на сайтах каментары.

Заўвагі і прапановы да законапраекта (у тым ліку і Беларускай асацыяцыі журналістаў) профільная камісія разгледзіць да другога чытання. Па словах Карлюкевіча, ён будзе сустракацца са старшынёй БАЖ Андрэем Бастунцом і абмяркоўваць прапанаваныя праўкі. Калі адбудзецца разгляд законапраекта ў другім чытанні, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі