Тону кантрабандных цыгарэт з Беларусі выявілі на расійска-латвійскай мяжы
Беларускія кантрабандныя цыгарэты / sztu.customs.gov.ru
На мяжы з Латвіяй расійскія мытнікі перахапілі кантрабандную партыю беларускіх цыгарэтаў, піша прэс-служба мытні.
Кантрабанду перавозілі ў грузавым аўтамабілі, які ехаў з Масквы ў Польшчу. У ім былі паліўныя гранулы. Пры сканаванні грузу мытнікі выявілі пачкі беларускіх цыгарэтаў розных марак.
Паведамляецца, што вага кантрабанднага грузу склала больш за тону. Агулам было канфіскавана 65 тысяч пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 7,5 мільёна расійскіх рублёў (больш за 90 тысяч долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.