Трамп заявіў адвод суддзі: яна вядомая сваімі жорсткімі прысудамі
Былы прэзідэнт ЗША лічыць, што ў Вашынгтоне няма шанцаў на справядлівы суд / Getty Images
Дональд Трамп заявіў адвод суддзі Тані Чуткан. Яна мусіла разбірацца ў абвінавачаннях у змове, якія выставілі Трампу.
Экс-прэзідэнт ЗША не назваў прычын, з якіх ён заявіў адвод суддзі. Вядома, што яна выносіла суровыя прысуды асуджаным за ўдзел у беспарадках падчас штурму Капітолія.
Згодна з федэральным законам ЗША, любы суддзя мусіць адмовіцца ад судовага разбіральніцтва, калі яго бесстароннасць можа быць абгрунтавана пастаўленая пад сумнеў.
Адвод суддзі быў не адзіным, пра што папрасіў Трамп. Ён таксама сказаў, што хоча перанесці слуханні справы з Вашынгтона. Ён лічыць горад "антытрампаўскім".
Трампа абвінавачваюць у змове з мэтай падману грамадзян ЗША і змове супраць правоў грамадзян. Усе гэтыя абвінавачанні звязаныя з дзеяннямі былога прэзідэнта пасля выбараў 2020 года.
Адвакат Трампа Джон Лаура заявіў у нядзелю, што былы прэзідэнт "у глыбіні душы верыў" у сваю перамогу на выбарах 2020 года, а пракуратура не зможа даказаць, што містар Трамп не верыў у гэта.
Таму абарона лічыць, што Трамп зазанаў цкаванне за ажыццяўленне свайго канстытуцыйнага права на свабоду слова.
Усяго Дональда Трампа чакаюць пяць судоў: тры крымінальныя працэсы і два цывільныя. Ніводзін з іх не перашкодзіць яму балатавацца на выбарах у 2024 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.