"Трэба пагаварыць". Стрым пра новае антыкрызіснае ток-шоу

Вядучыя ток-шоу "Трэба пагаварыць" / фэйсбук
Вядучыя ток-шоу "Трэба пагаварыць" / фэйсбук

"Трэба пагаварыць" — так называецца новае антыкрызіснае ток-шоу тэлеканала Белсат, якое запусцілі акторка Крысціна Дробыш, спявачка Кацярына Ваданосава і журналістка Марыя Грыц.

“Гэта найперш відэапраграма пра сённяшнія катастрофы і пошук з іх выйсця”, — распавядаюць вядучыя.  

У першым выпуску дзяўчаты размаўляюць пра тое, як пераадольваюць цяжкасці, з якімі сутыкнулася большасць беларусаў пасля 2020 года.

У сацыяльных сетках праекта вядучыя прапануюць сваім глядачкам дзяліцца балючым досведам свайго жыцця, каб пасля разам з экспертамі разбіраць крызісныя сітуацыі. Тыя дадуць парады, якія, магчыма, будуць карысныя для кожнага, хто сутыкнуўся з чымсьці падобным.

Падрабязней пра праект размаўляем з яго аўтаркамі ў эфіры Еўрарадыё.
Задавайце пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі