Trubetskoy прэзентуе новы беларускамоўны сінгл (слухаць)
Цалкам новая песня "Прывітанне ўсім наогул" — ужо другі арыгінальны сінгл каманды на роднай мове.
Trubetskoy прэзентуе свежы сінгл пад назвай "Прывітанне ўсім наогул". Гэта другая беларускамоўная песня, якая не ўваходзіла ў рэпертуар папярэдняга гурта музыкаў "Ляпіс Трубяцкі". Першай каманда прадставіла кампазіцыю "Я бальны бескрыдлаты паэт" на верш Максіма Багдановіча, якая была прэзентавана на жыва на ўручэнні музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады" і ў акустычным варыянце на моўных курсах "Мова нанова" ў Мінску.
Цяпер Trubetskoy працуе над новым альбомам, запіс якога праходзіць у Вільні. Чакаецца, што ён з'явіцца ўжо гэтай вясной.
А паслухаць новыя песни на жыва можна будзе на вялікім сольным канцэрце гурта, які пройдзе 25 сакавіка ў мінскім Prime Hall, а таксама на канцэртах у Брэсце (13 сакавіка) і Магілёве (14 сакавіка).