Trubetskoy адказвае на пытанні слухачоў Еўрарадыё (відэа)

Trubetskoy адказвае на пытанні слухачоў Еўрарадыё (відэа)

Гурт Trubetskoy прэзентуе новае відэа на песню "Китти", якую музыкі прадставілі ў свой трэці Дзень нараджэння 1 верасня. У кліпе, знятым аўтарам шэрагу ролікаў для расійскіх поп-зорак Хіндрэкам Маасікам, ёсць усе складнікі ідэальнай вечарынкі: сэкс, шампанскае і пшанічная мука. Ролік уяўляе сабой першую серыю дыптыха.

"Гэта дыптых, які складаецца, умоўна кажучы, з двух кліпаў, дзе другое відэа — працяг першага. "Китти" напісаная маладым аўтарам з Калмыкіі Русланам Дэ. Над ёй працаваў нарвежскі саўндпрадзюсар Снорэ Бергеруд. Другое відэа з'явіцца восенню", — распавядае прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў.

Не так даўно Trubetskoy аб'явіў пра рэбрэндынг. 


"Напэўна, правільна гэта называць поп-рок, — характарызуе новы стыль "Трубяцкога" Калмыкоў. — Новы альбом каманды пішацца ў ключы "Китти"".

18 верасня Павел Булатнікаў і Яўген Калмыкоў былі гасцямі жывога эфіру Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі