Trubetskoy выклаў новую песню ў Дзень нараджэння Паўла Булатнікава (аўдыё)
“Летнюю песню пра каханне” музыкі прысвяцілі “ўсім Ірачкам увогуле і адной канкрэтнай Ірачцы”.
У Дзень нараджэння свайго фронтмэна Паўла Булатнікава гурт Trubetskoy выклаў у сеціва новую песню “Ирочка”. Музыкі назвалі яе “летняй песняй пра каханне” і прысвяцілі “усім Ірачкам увогуле і адной канкрэтнай (жонцы Паўла і дырэктару гурта Ірыне Булатнікавай) у прыватнасці".
На наступным тыдні, абяцае Trubetskoy, варта чакаць і новага кліпа.