Trubetskoy выпусціў новае відэа і песню “Ирочка”

Гурт Trubetskoy прэзентуе кліп на новую песню “Ирочка”. Павел Булатнікаў, у Дзень нараджэння якога быў прадстаўлены трэк, кажа, што ідэя відэа старая як свет:

“Каб сустрэць сваё каханне, часам трэба проста азірнуцца па баках. Ну, і вакол гэтага накручаныя розныя смешныя гісторыі”.

Кліп здымаўся ў Мінску. Галоўныя ролі ў ім сыгралі акцёры Міхаі Зуй і Вольга Дзятлоўская. Аўтары роліка — стваральнікі кліпаў "Живи там хорошо" (СБПЧ) і Adieu, la tête! ("Серебряная Свадьба"), Марыя Манакова і Дзмітрый Ляўкоўскі.

“Ирочка” — першы з трох кліпаў, якія мусяць выйсці за афіцыйнага рэлізу дэбютнага альбома калектыву, запланаванага на восень.

3 ліпеня гурт выступіць на GreenFest пад Мінскам.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі