Трусаў заявіў, што мае намер канчаткова сысці з пасады кіраўніка ТБМ

Трусаў заявіў, што мае намер канчаткова сысці з пасады кіраўніка ТБМ

Алег Трусаў заявіў, што мае намер канчаткова сысці з пасады кіраўніка Таварыства беларускай мовы. Выбары новага кіраўніцтва грамадскага аб'яднання прызначаныя на кастрычнік 2017 года, калі адбудзецца чарговы з'езд. Трусаў пераабірацца не будзе. "На тым з`ездзе я складу свае паўнамоцтвы, і нам трэба будзе выбраць новую каманду", — цытуе словы старшыні ТБМ БелаПАН.

Алег Трусаў кажа, што ўзначальвае арганізацыю "занадта шмат гадоў — з 1999 года". Ён не будзе самастойна вылучаць кандыдатуры на пасаду старшыні аб`яднання і нароўні з усімі "падтрымае тую кандыдатуру, якая больш спадабаецца". Спіс прапаноў па кандыдатах з'явіцца ў пачатку наступнага года.

"Разам са мной сыходзіць цэлае пакаленне, — кажа старшыня ТБМ. — Сёння ў нашай радзе — заслужаныя людзі, якім па 80, а некаторым пад 90 гадоў. Таму трэба, каб у кіраўніцтва прыйшлі людзі, якія маладзейшыя за нас мінімум гадоў на 20-30. Я бачу ў радзе тых, каму сёння 35-50 гадоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі