Турцыя больш не будзе патрабаваць ПЦР-тэст у дзяцей да 12 гадоў

Анталья / Ілюстрацыйнае фота​
Анталья / Ілюстрацыйнае фота​

Турцыя больш не будзе патрабаваць ад дзяцей да 12 гадоў даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэста на каранавірус, паведамляе МУС краіны.

Акрамя таго, для гэтай катэгорыі турыстаў неабавязковай стала даведка аб вакцынацыі або экспрэс-тэст на антыген пры ўездзе ў краіну.

Раней уязджаць без ПЦР-тэста ў Турцыю дазвалялася толькі дзецям да 6 гадоў. Новыя правілы будуць дзейнічаць да канца верасня. 

У красавіку Турцыя ўхваліла выкарыстанне вакцыны "Спутник V".

"Белавія" з чэрвеня 2021 года ажыццящляе рэйсы ў Стамбул (Турцыя) 14 раз на тыдзень (раней — 10), а чартары з Мінска ў Анталью лётаюць некалькі раз на дзень штодня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі