Турфірмы не будуць браць з беларусаў дадатковую плату за ПЛР-тэсты

Турфірмы не будуць браць з беларусаў дадатковую плату за ПЛР-тэсты

Турфірмы не будуць браць з беларусаў, якія адпраўляюцца за мяжу, дадатковую плату за ПЛР-тэсты, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

17 верасня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сустрэўся са спецыялістамі ведамства, прадстаўнікамі лабараторый, якія праводзяць ПЛР-тэсты, тураператарамі, цэнтрамі эпідэміялогіі ды іншымі зацікаўленымі. Яны абмяркоўвалі сітуацыю з платнымі даследаваннямі на COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы краіны.

"Прынятае рашэнне аб тым, што з асоб, якія выязджаюць за межы краіны, тураператарамі не будзе спаганяцца дадатковая плата за правядзенне ПЛР-тэстаў", — паведамляюць у Мінздароўі.

На сёння турфірмы арганізавана запісваюць турыстаў на ПЛР-абследаванне і ўносяць кошт гэтай працэдуры ў агульны кошт тура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі