TuzinFM аб'явіў старт пятага сезона конкурсу "Заспявай"

TuzinFM аб'явіў старт пятага сезона конкурсу "Заспявай"

Музычны партал TuzinFM распачынае пяты па ліку сезон конкурсу "Заспявай". Удзельнічаць у конкурсе могуць музыкі ад 16 да 30 гадоў. Тэрмін падачы — да 21 кастрычніка.


Сёлета ўдзельнікам конкурсу прапануецца напісаць музыку да аднаго з вершаў лаўрэатаў і пераможцаў літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыі "Паэзія". Выбар багаты — 25 паэтычных зборнікаў. 

"Кнігі, адзначаныя на прэміі "Дэбют" — гэта паэзія нашых дзён, напісаная тут і цяпер, акурат яна можа быць асабліва сугучнай з музыкай нашых дзён. Таму мы і прапануем маладым творцам звяртацца да яе", — заяўляюць арганізатары конкурсу.

 

Арганізатары прапанавалі тром вядомым выканаўцам зрабіць з аднаго і таго ж верша песню ў сваім стылі за 3 гадзіны. Вось што з гэтага атрымалася.

Дасланыя кампазіцыі разгледзіць журы, у якое ўвойдуць сябры аргкамітэту конкурсу і запрошаныя эксперты-музыкі. У выніку галасавання журы будуць адабраныя паўфіналісты, якія атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйнай сесіі. Крытэры выбару найлепшых: адметны вакал, арыгінальная музычная падача, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова.


Пасля адукацыйнай сесіі пройдзе жывое праслухоўванне, па выніку якога будуць абраныя тры фіналісты конкурсу, якія атрымаюць магчымасць запісаць песню ў студыі і выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых выканаўцаў.


Пасля канцэртаў будзе названы пераможца прэміі, які атрымае грашовы прыз памерам 1500 беларускіх рублёў.

Падаць заяўку можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі