"Творчая кухня": "Я и есть революция" Юліі Арцёмавай

"Творчая кухня": "Я и есть революция" Юліі Арцёмавай

3 лістапада на "Творчай кухні" пісьменніца Юлія Арцёмава. Днямі ў выдавецтве "Время" і выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм" выйшла яе дэбютная кніга "Я и есть революция". Юлія — жыхарка мінскай "Плошчы Пераменаў" — пачала пісаць яе задоўга да падзеяў 2020 года, а выдала ў вымушанай эміграцыі.

Цягам праграмы абмяркуем, пра якую менавіта рэвалюцыю ідзе гаворка, ці не страшна сёння выдаваць кнігу з такой назвай і ці складана пераходзіць ад апавяданняў да рамана. Юлія падзеліцца ўласнай гісторыяй вымушанай эміграцыяй і яе ўплыву на творчасць. І адкажа на пытанні гледачоў.

“Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі