Тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах, можа чакаць адміністрацыйная адказнасць

Тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах, можа чакаць адміністрацыйная адказнасць

У Беларусі тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах, можа чакаць адміністрацыйная адказнасць. Пра гэта ў праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў. У панядзелак ён быў у Аляксандра Лукашэнкі, і той прапанаваў разгледзець пытанне пра адказнасць за атрыманне заробкаў у канвертах.

Безумоўна, пытанне разгледзяць. Па словах Герасімава, тых атрымальнікаў заробкаў у канвертах, якія самастойна паведамяць пра гэты факт, могуць вызваліць ад адказнасці. КДК збіраецца вызначыць "механізм" прыёму такіх паведамленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі