Тых, хто хварэе, больш, вірус небяспечным не стаў — лекар пра другую хвалю COVID

Колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 у другую хвалю, больш, чым вясной​ / TUT.BY
Колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 у другую хвалю, больш, чым вясной​ / TUT.BY

Каранівірус у другую хвалю не стаў менш небяспечным, выказаў здагадку кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч. Вірус сышоў у іншыя папуляцыі, і зараз хварэюць больш маладыя людзі.

"Вірус знаходзіць для сябе новую папуляцыю, адпаведна казаць пра тое, што ў яго зніжаецца вірулентнасць ­— гэта значыць ўласцівасць выклікаць захворванне, калі казаць больш простай мовай — нельга", — сказаў Горбіч ў эфіры тэлеканала АНТ.

Ён таксама нагадаў, што калектыўнага імунітэту ў гісторыі з каранавірусам, хутчэй за ўсё, не будзе. Антыцелы на тэрмін больш за тры месяцы захоўваюцца ў 30-36% перахварэлых. Астатнія ж могуць хварэць паўторна. Медыкі назіраюць такія выпадкі і ў Беларусі.

У гэтай сувязі не зусім зразумела, ці дапамогуць вакцыны — нават тыя, якія паказваюць звыш 90% эфектыўнасці.

"Гэта вельмі добры паказчык, але пытанне трошкі ў іншым: як доўга ён (імунітэт — Еўрарадыё) захоўваецца, які ўзровень з гэтых антыцелаў з'яўляецца ахоўным, ці з'яўляецца ён ахоўным у тым жа аб'ёме, у якім узнікае пасля захворванняў?", — сказаў Горбіч .

Калі антыцелы пасля перанесенага захворвання захоўваюцца на працяглы перыяд толькі ў траціны перахварэўшых, то што будзе з вакцынай — "а калі будзе тое ж самае, то мы будзем гаварыць пра тое, што кожныя тры месяцы нам патрэбна рэвакцынацыя? А гэта практычна нерэальна", адзначыў інфекцыяніст.

Горбіч таксама распавёў, што ў Беларусі каля 80% пацыентаў з COVID-19 пераносяць захворванне лёгка, каля 17-20% — цяжка, 3-5% — трапляюць у рэанімацыю. Пры гэтым ён пацвердзіў, што колькасць тых, хто захварэў восенню больш, чым вясной. Спецыяліст таксама не выключыў і трэцюю, і чацьвёртую хвалю каранавіруса.

Каля тыдня ў Беларусі медыкі фіксуюць прырост тых, хто захварэў на COVID на ўзроўні паўтары тысячы чалавек у суткі. 26 лістапада Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за суткі пацверджана 1563 выпадкі захворвання. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне выяўлена 130 012 выпадкаў COVID-19, ачунялі і выпісаныя 108 769 чалавек, памерлі — 1128.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі