У 1-м матчы чэмпіянату Кісляк забіў свой 50-ы гол і выратаваў брэсцкае "Дынама"

Вясновы футбол

Вясновы футбол / t.me/dynamobrest/

У першым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Іслач" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1. Першы гол у гэтым сезоне на 38-й хвіліне забіў Аляксандр Макась з "Іслачы". Але яго запісалі на аўтагол Арцёма Рахманава.

Сяргей Кісляк зраўняў лік ужо ў апошнюю даданую да асноўнага часу хвіліну. У яго гэта 50-ы гол у вышэйшай лізе.

У іншым матчы "Славія" абыграла "Днепр" — 2:0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі