У 1/4 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ згуляе са "Слуцкам"
1 снежня ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. У выніку, утварыліся наступныя пары сапернікаў: "Дынама" (Мінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Нафтан" (Наваполацк) — "Белшына" (Бабруйск), "Мінск" — "Шахцёр" (Салігорск), БАТЭ — "Слуцк".
Першыя матчы 1/4 фіналу адбудуцца 21-22 сакавіка 2016 года. Стала вядома, што фінальны матч будзе згуляны ў траўні ў Брэсце, інфармуе "Прессбол".
Фота: ria.ru