У 2019 годзе Мінгарвыканкам збіраецца сабраць на 3 млн менш штрафаў, чым летась

У 2019 годзе Мінгарвыканкам збіраецца сабраць на 3 млн менш штрафаў, чым летась

Мінскія ўлады ўжо ведаюць, колькі штрафаў сёлета збяруць з гараджан. 12,7 млн рублёў — гэтая лічба ёсць у даходнай частцы бюджэта Мінска на 2019 год.

У сярэднім кожны мінчук, уключна з немаўлятамі, за год заплаціць па 6 рублёў штрафаў.

Але ёсць і добрая навіна: летась Мінгарвыканкам збіраўся аштрафаваць мінчукоў на 15,7 млн рублёў. Сёлета мінчукі будуць аж на 3 млн больш законапаслухмянымі, чым летась.

А вось канфіскаваная маёмасць у 2019 годзе мусіць прынесці сталічным уладам на 260 тысяч больш, чым у 2018 годзе. А менавіта — 1 млн 897 тысяч сёлета супраць 1 млн 635 тысяч летась. Так што бізнесу і карупцыянерам расслабляцца не варта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі