У 2022 годзе ў Беларусі пройдзе Сусветная шахматная Алімпіяда

У 2022 годзе ў Беларусі пройдзе Сусветная шахматная Алімпіяда

У 2022 годзе ў Беларусі пройдзе Сусветная шахматная Алімпіяда. Такое рашэнне на сваім пасяджэнні ў Батумі прыняла Генеральная асамблея Міжнароднай федэрацыі шахмат, паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Дагэтуль падобныя спаборніцтвы ў нашай краіне не праходзілі.

Як вядома, Беларусь падала заяўку на правядзенне найбуйнейшага міжнароднага шахматнага турніру ў красавіку падчас пасяджэння прэзідэнцкай рады FIDE ў Мінскай ратушы.

Дарэчы, у кіраўніцтве FIDE адбыліся змены. Яе кіраўніком стаў Аркадзь Дварковіч, былы віцэ-прэм'ер РФ. Віцэ-прэзідэнтам абралі старшыню Беларускай федэрацыі шахмат Настассю Сарокіну.

У 2020-м Сусветная шахматная Алімпіяда пройдзе ў Расіі ў Ханты-Мансійску.

У 2022 годзе ў Беларусі пройдзе Сусветная шахматная Алімпіяда
Настасся Сарокіна. Фота: http://mst.by
У 2022 годзе ў Беларусі пройдзе Сусветная шахматная Алімпіяда
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі