У Абхазіі працягваюцца пошукі зніклага ў рацэ хлопчыка з Беларусі

У раёне Гегскага вадаспаду / facebook.com/MCHS.Abkhazia/
У раёне Гегскага вадаспаду / facebook.com/MCHS.Abkhazia/

У Абхазіі працягваюцца пошукі зніклага ў рацэ Гега хлопчыка з Беларусі. Увечары 17 чэрвеня чатырохгадовага Аляксандра Вакуліча панесла цячэннем. Ён прыехаў з бацькамі на адпачынак з горада Пінск. Здарэнне адбылося ў раёне Гегскага вадаспаду.

Пошукам хлопчыка займаюцца каля паўсотні ратавальнікаў з бліжэйшых населеных пунктаў. На месца прыязджаў і іх кіраўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі