У абноўленым рэйтынгу WTA ў топ-15 застаюцца дзве беларускі
У абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся 28 верасня, у топ-15 застаюцца дзве беларускі. Арына Сабаленка — 12-я ракетка свету, Вікторыя Азаранка — 14-я. Іх месцы ў сусветным рэйтынгу не змяніліся. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 96-е месца.
Першай ракеткай свету па-ранейшаму з'яўляецца Эшлі Барці з Аўстраліі.
У рэйтынгу ATP першае месца займае серб Новак Джокавіч. Найлепшы з беларусаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 83-м месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.