У адным з беларускіх санаторыяў спяклі гіганцкую піцу

У дыяметры піца атрымалася пяць метраў / newgrodno.by
У дыяметры піца атрымалася пяць метраў / newgrodno.by

У санаторыі "Азёрны" ў Гродзенскай вобласці спяклі гіганцкую піцу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Беларусь за МКАДам". Такім чынам у санаторыі хацелі парадаваць маленькіх гасцей і дзяцей работнікаў. Свята прымеркавалі да нядаўняга Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Піцу для дзяцей прыгатваў шэф-повар санаторыя і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага каледжа галіновых тэхналогій. У дыяметры яна атрымалася пяць метраў. Рэкорд вырашылі не рэгістраваць, піцу проста з'елі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі