У аэрапорце Мінск затрымалі японца, які вёз складовыя часткі зброі

У аэрапорце Мінск затрымалі японца, які вёз складовыя часткі зброі

Чатыры з паловай гады зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. На такі тэрмін асуджаны грамадзянін Японіі, у багажы якога ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" выявілі складовыя часткі зброі, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Мінскую транспартную пракуратуру.

27-гадовы японец ляцеў праз Беларусь транзітам з Украіны. У яго багажы мытнікі выявілі 10 затвораў і чатыры ствольныя скрынкі да вінтовак Мосіна ўзору розных гадоў. Эксперты прызналі гэтыя прадметы складовымі часткамі наразной агнястрэльнай зброі, прыдатнымі для выкарыстання. Японца прызналі вінаватым у іх незаконнай перавозцы, а таксама незаконным перамяшчэнні праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

Паведамляецца, што прадпрымальнік не меў судзімасцяў і станоўча характарызуецца па месцы жыхарства.

На судзе малады чалавек прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што па запрашэнні знаёмых удзельнічаў у фестывалі ва Украіне. У Кіеве ён напаткаў спецыялізаваную краму, дзе прадаваўся у тым ліку ваенны антыкварыят. Гандляр запэўніў, што выстаўленыя часткі зброі — макеты, не прыдатныя для выкарыстання. Прадпрымальнік купіў некаторыя з іх для сваёй калекцыі. Прадпрымальнік лічыў, што ён не парушае ніякія законы, бо ў Японіі за набыццё і захоўванне частак да зброі адказнасць не прадугледжаная. 

Украінскія праваахоўнікі не выказалі пытанняў да яго багажу пры пасадцы ў самалёт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі