У апошнім матчы хатняй серыі "Дынама-Мінск" прайграла маскоўскаму "Спартаку"

Лава запасных "Дынама-Мінск" / t.me/hcdinamoby
Лава запасных "Дынама-Мінск" / t.me/hcdinamoby

Хакейнае "Дынама-Мінск" завяршыла навагоднюю хатнюю серыю паразай. 12 студзеня "зубры" прайгралі маскоўскаму "Спартаку" 1:5.

Гульня прайшла пад дыктоўку масквічоў. Да пачатку трэцяга перыяду яны вялі 0:4. Становішча гаспадароў пляцоўкі крыху выправіў Раян Спунер: канадзец уцёк ад супернікаў і адправіў шайбу паміж шчыткоў Юліуса Гудачака. Але ў самым канцы гульні "Спартак" апынуўся ў большасці і аднавіў перавага ў чатыры шайбы.

Гэты матч быў для "Дынама" асаблівым: 10 гадоў таму каманда ўпершыню згуляла на лёдзе "Мінск-Арэны".

З чатырох гульняў хатняй серыі "Дынама-Мінск" выйграла толькі адну — у чэхаўскага "Віцязя". Наступны матч каманда Крэйга Вудкрафта згуляе 14 студзеня ў Маскве, супраць ЦСКА — лідара чэмпіянату КХЛ. "Дынама" ж, пацярпеўшы 35 паразаў у 46 гульнях, займае апошняе, 24-е месца ў турнірнай табліцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі