У архівах Ватыкана адшукалі новыя звесткі пра Францішка Скарыну

У архівах Ватыкана адшукалі новыя звесткі пра Францішка Скарыну

У архівах Ватыкана адшукалі новыя звесткі пра славутага беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыну (каля 1482 — каля 1551). Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, дакументы знайшоў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Беларусі Алесь Жлутка. Ён высветліў, што ў 1508-1509 гадах Скарына быў сакратаром у дацкага караля. Мяркуецца, што яго паслугі былі патрэбныя для падтрымання дыпламатычных кантактаў з Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам.

Жлутка адзначае, што "Скарына выконваў экуменічную місію ў справе паяднання двух галінаў хрысціянства" (перамовы аб паяднанні каталіцкай і праваслаўных цэркваў вялі дацкі кароль і маскоўскі цар Васіль III). Да таго ж не выключана, што ў Даніі ён атрымаў медыцынскую адукацыю, каб пасля абараніць дактарат па медыцыне ў Падуі.

Усе новыя звесткі пра Францішка Скарыну будуць апублікаваныя ў зборніку, выхад якога папярэдне запланаваны на 2017 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі