У Астравецкім раёне 12 чалавек правяраюць на каранавірус па санкцыі пракурора
Пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчонак выдаў санкцыю на прымусовы медагляд 12 чалавек, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Гэтыя людзі былі кантактамі першага ўзроўню з асобамі, якія захварэлі на COVID-19, як выявілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Аднак ад абавязковага медыцынскага агляду яны ўхіліліся.
Паведамляецца, што некалькі дзён гэтыя 12 чалавек былі пад медыцынскім наглядам, а потым іх ізалявалі ў хатніх умовах. Кожны атрымаў патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.
Гэта не першы выпадак у Беларусі, калі кантакты першага ўзроўню даводзіцца адпраўляць на медагляд па санкцыі пракурора. Напярэдадні Еўрарадыё распавядала пра аналагічнае здарэнне ў Гомелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.