У аварыі ў Мінску загінуў пасажыр легкавіка

У аварыі ў Мінску загінуў пасажыр легкавіка

У аварыі ў Мінску загінуў пасажыр легкавіка. Як паведамляе сталічнае ДАІ, у сераду ў 12:45 на праездзе паміж вуліцамі Ваўпшасава і Ілімскай Subaru, якой кіравала 26-гадовая дзяўчына, выехала на паласу сустрэчнага руху (мяркуецца, што ў нейкі момант не саўладала з кіраваннем і машыну занесла), дзе адбылося сутыкненне з Volkswagen. Пасажыр, які быў у Subaru, атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы аварыі. Абодва кіроўцы і пасажыр Volkswagen былі завезены ў медустанову для абследавання.

На месцы ДТЗ працавалі следчыя і эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі