У аўтааварыі загінуў лідар "Скрабіна" Андрэй Кузьменка (фота, відэа)

Лідар украінскага гурта "Скрябин" Андрэй Кузьменка загінуў у аўтакатастрофе. Паводле інфармацыі ДАІ МУС Украіны, раніцай 2 лютага ў Крыварожскім раёне адбылося сутыкненне пазадарожніка, у якім знаходзіўся спявак, і грузавіка. У выніку атрыманых траўм Кузьменка памёр на месцы здарэння.


Андрэй Кузьменка, вядомы пад псеўданімам Кузьма Скрабін, нарадзіўся 17 жніўня 1968 года ў Львоўскай вобласці. Музыка, тэлевядучы, прадзюсар, акцёр, аўтар уласнай аўтабіяграфічнай кнігі "Я, Перамога і Берлін". У 2000 годзе Кузьменка паўдзельнічаў у запісе дуэтнай песні "Суседзі" з беларускім гуртом "Крамбамбуля" для максі-сінгла "Радыё Крамбамбуля 0,33 FM".

Паводле www.unian.net

Фота: www.aif.ua

Апошні кліп "Скрабіна" - Дэльфіны (з'явіўся у інтэрнэце 1 лютага)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі