У Бабруйскім раёне ўзарваўся жылы дом, загінула жанчына (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў чацвер, 8 жніўня, у вёсцы Іванаўка.
У выніку выбуху цалкам разбураны аднапавярховы дом, пабудаваны з газасілікатных блокаў. Загінула гаспадыня дома, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку па дагляду дзіцяці.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у момант выбуху чатырох дзяцей дома не было — 6 жніўня іх адправілі ў Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр у вёску Міхалёва-1. Прычына выбуху высвятляецца.
Фота — mchs.gov.by