У Бабруйску масава абваліліся гаражы (фота)

У Бабруйску масава абваліліся гаражы (фота)

Дзіўную карціну змаглі пабачыць жыхары Бабруйска ў гаражным кааператыве "Аптымальны" на вуліцы Шыннай каля 13-й гадзіны 9 снежня. Чатыры гаражы проста склаліся, як картачныя дамкі, піша komkur.info. Абвал гаражоў адбыўся падчас будаўнічых работ з выкарыстаннем аўтакрана.

На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было.

Паведамляецца, што машын унутры гаражоў не было, бо акурат заканчвалася будаўніцтва. Пашкоджаным апынуўся электракабель, пракладзены ўздоўж абваленай сцяны.

Старшыня кааператыву Таццяна Ільясевіч кажа, што найбольш верагодная прычына здарэння — неасцярожнасць пры будаўніцтве. Кран апускаў пліту, а яна штурханула адну са сценак. Пасля гэтага спрацаваў "эфект даміно". Сталёвы швелер, які выконвае ролю апорнай канструкцыі адразу для чатырох гаражоў, апынуўся на зямлі. А следам за ім паваліліся дзевяціметровыя дахавыя пліты, газасілікатныя блокі, цэгла і гаражныя брамкі.

Дарэчы, будаўніцтва ўсіх гаражоў адбывалася на падставе праектнай дакументацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі