У Балтыйску гарэў расійскі ракетны карабель "Серпухаў"
Ракетны карабель "Серпухаў" чакае працяглы рамонт
У Балтыйску ў Калініградскай вобласці РФ гарэў расійскі ракетны карабель "Серпухаў". Пра гэта паведамляе ГУР Мінабароны Украіны.
Здарэнне адбылося 7 красавіка на тэрыторыі вайскова-марской базы. З-за пажару ўнутры ракетнага карабля "цалкам знішчаны яго сродкі сувязі і аўтаматызацыі", а аднаўленне баяздольнасці "запатрабуе доўгага часу", адзначае ўкраінская разведка. Яна наўпрост не піша, што гэта была дыверсія. Дарэчы, расійскі бок пра здарэнне не паведамляў.
"Серпухаў" — гэта малы ракетны карабель, які быў спушчаны на ваду ў 2015 годзе (пяты ў адпаведнай серыі). Ён узброены ракетамі "Калібр".
Атрымліваецца, што страты нясе не толькі Чарнаморскі флот РФ, а ўжо і Балтыйскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.