У Баранавічах загадкавы "КК" распаўсюджвае лістоўкі з Танкам (фота)
У Баранавічах распаўсюджваюцца лістоўкі з вершам беларускага паэта Максіма Танка (Яўгена Скурко, 1912 — 1995). Як піша intex-press.by, яны з'яўляюцца на рэкламных тумбах горада. У пачатку 2016 года адзін з такіх самапісных аркушоў быў заўважаны каля Лядовага палаца. Хто піша вершы ад рукі і прыклейвае на тумбы, пакуль невядома. Унізе аркуша ёсць толькі загадкавая крыптаграма "КК".
Фота: intex-press.by