У Баранавічах затрыманы прафсаюзны актывіст Рыгор Грык
На выхадзе з дому раніцай 19 сакавіка затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык. Пра затрыманне ён паспеў паведаміць праваабаронцу Сяргею Гоўшу. Той распавёў Радыё Свабода, што затрыманне Грыка можа быць звязанае з анансаванай акцыяй пратэсту ў Баранавічах, якая мае адбыцца а 16-й гадзіне.
Грыка ўжо затрымлівалі прэвентыўна ў дзень акцыі “недармаедаў” у Мінску 15 сакавіка. Тады прафсаюзны актывіст цэлы дзень правёў у міліцыі “на размове” з маёрам.
Тэлефон Рыгора Грыка цяпер не адказвае.