У баях загінулі 176 вайскоўцаў Арменіі і Азербайджана
У баях у Нагорным Карабаху і прылеглых да яго тэрыторыях загінулі 176 вайскоўцаў Арменіі і Азербайджана. Лічбы стратаў назвалі Міністэрствы абароны гэтых краін. Па даных Баку, за некалькі апошніх дзён загінуў 71 азербайджанскі вайсковец. У Ерэване заявілі пра 105 забітых армянскіх вайскоўцаў.
Як піша @novostiarmenia, Азербайджан гатовы перадаць Арменіі целы загінулых армянскіх салдат.
Напярэдадні стала вядома, што Арменія звярнулся ў АДКБ па ваенную дапамогу. У Ерэване праходзяць шматтысячныя мітынгі, удзельнікі якіх крытычна ацэньваюць дзеянні ўладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.