У Беларусь прыляцеў кіраўнік расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін

Прыбыццё Валодзіна ў Мінск пацвердзілі і ў расійскай Дзярждуме

Прыбыццё Валодзіна ў Мінск пацвердзілі і ў расійскай Дзярждуме / duma.gov.ru

У Мінск прыляцеў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, піша @motolkohelp. Ён звярнуў увагу на борт Іл-96-300, які прыбыў у Мінск з маскоўскага "Унукава". Пачатак візіту спікера ў Мінск ужо пацвердзілі і ў Дзярждуме.

Раней на сайце расійскай Дзярждумы паведамлялася, што ў панядзелак, 17 чэрвеня, Валодзін "правядзе ў Мінску пасяджэнне 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі". На пасяджэнні плануюць абмеркаваць пытанне "фармаванне і развіццё агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы ў рамках Саюзнай дзяржавы". У Мінск на гэтае пасяджэнне таксама дэлегавалі расійскіх чыноўнікаў: міністра навукі і вышэйшай адукацыі Валерыя Фалькова і міністра асветы Сяргея Краўцова. Беларусь будуць прадстаўляць міністр адукацыі Андрэй Іванец і старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Беларусь і Расія дамовіліся аб "адзіных падручніках гісторыі" для школ і ВНУ. Расійскія чыноўнікі былі незадаволеныя, што "дагэтуль ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей у гісторыі і СССР, і Расійскай імперыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі