У Беларусь прыляцеў прэзідэнт, які кіруе краінай даўжэй за Лукашэнку

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыляцеў у Беларусь / БЕЛТА

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыляцеў у Беларусь / БЕЛТА / БЕЛТА

У Беларусь з афіцыйным візітам прыляцеў прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіанг Нгема Мбасога. Плануецца, што ён правядзе перамовы з Лукашэнкам, пасля чаго падпішуць пакет двухбаковых дакументаў.

Візіт Мбасогі ў Беларусь быў запланаваны яшчэ на канец чэрвеня, але потым яго перанеслі.

Мбасога прыйшоў да ўлады ў 1979 годзе, правёўшы дзяржаўны пераварот: ён зрынуў дыктатарскі рэжым свайго дзядзькі. Пасля гэтага ён неаднаразова прызначаў на дзяржаўныя пасады сваякоў. Напрыклад, у 2012 годзе віцэ-прэзідэнтам стаў яго сын Тэадора Нгема Абіанг Мангу. Згодна з заканадаўствам, у выпадку смерці бацькі ён зойме пасаду кіраўніка дзяржавы.

Палітычныя апаненты вінавацілі Мбасогу ў канібалізме.

У краіне пануе культ асобы прэзідэнта. У 2003 годзе дзяржаўнае радыё абвясціла, што ён "падобны да Бога на нябёсах" і знаходзіцца "ў пастаянным кантакце з Усемагутным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі