У Беларусі перадумалі збіраць падаткі з кампаній з беларускімі каранямі

У Беларусі перадумалі збіраць падаткі з кампаній з беларускімі каранямі

У Беларусі адмовіліся ад ідэі збіраць больш падаткаў з замежных кампаній. Як інфармуе БЕЛТА, 17 кастрычніка адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва, на якім абмеркавалі праблемныя пытанні праекту Падатковага кодэксу. Планавалася, што з замежных кампаній з беларускімі каранямі будуць спаганяць у бюджэт падатак з усяго міравога даходу. На сённяшні дзень у такой сітуацыі знаходзяцца беларускія кампаніі, а замежныя плацяць толькі падаткі па сваёй дзейнасці на беларускай тэрыторыі. Новаўвядзенне лічылі неабходным, паколькі ў шэрагу выпадкаў рэальнае кіраўніцтва замежных кампаній знаходзіцца менавіта на тэрыторыі Беларусі.

Аднак пасля абмеркавання ад гэтых планаў адмовіліся. Змяняць вызначэнне беларускіх і замежных кампаній у новым Падатковым кодэксе не будуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі