У Беларусі аштрафавалі гульца ў інтэрнэт-покер за нявыплату падаткаў

У Беларусі аштрафавалі гульца ў інтэрнэт-покер за нявыплату падаткаў

У Беларусі аштрафавалі гульца ў інтэрнэт-покер за нявыплату падаткаў. У 2013-2014 гадах ён атрымліваў прыбыткі ад замежнай кампаніі з-за межаў нашай краіны ў выглядзе выйгрышаў. Падаткавікі высветлілі, што ў гэты час мужчына жыў на тэрыторыі нашай краіны больш за 183 дні і з'яўляўся яе рэзідэнтам, адзначае БЕЛТА. Падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асобаў за згаданы перыяд і дакументы для вызвалення ад яго выплаты грамадзянін у інспекцыю не прадастаўляў.

Па выніках праверкі гульцу выставілі для выплаты 38,9 млн рублёў падатку, у тым ліку 32,6 млн падаходнага. Да таго ж яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 3,3 млн рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі