У Беларусі будуць праводзіць конкурсы школьных ваенрукоў

У школе 

У школе  / sb.by

Раз на два гады ў Беларусі будуць праводзіць конкурс "Кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Конкурс прыдумалі "у мэтах выяўлення, абагульнення і распаўсюджвання вопыту работы лепшых кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні". Ён будзе праходзіць у тры этапы (раённы, абласны і рэспубліканскі) і ў дзвюх намінацыях: "Лепшы кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы, гімназіі, ліцэя" і "Лепшы кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні кадэцкага вучылішча". На кожным з этапаў удзельнікі павінны будуць запоўніць анкету, прадставіць свой вопыт педагагічнай дзейнасці і паказаць "творчае самапрадстаўленне на сцэне" на тэму "Патрыёт зямлі беларускай".

Пераможцам рэспубліканскага этапа абяцаюць дыпломы і прызы. Пры гэтым "памер кошту прыза пераможцу, які заняў першае месца, складае не больш за 3 базавыя велічыні, другое месца — не больш за 2 базавыя велічыні, трэцяе месца — не больш за 1 базавую велічыню", — зазначаецца ў пастанове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі