У Беларусі будзе толькі адзін новы міністр — Уладзімір Калтовіч
Аляксандр Лукашэнка прызначыў чальцоў ураду. Сярод іх толькі адзін новы міністр — Уладзімір Калтовіч (на здымку). Ён змяніў на пасадзе міністра гандлю Валянціна Чаканава. Пра Калтовіча вядома, што ён працаваў у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, з кастрычніка 2009-га быў намеснікам міністра гандлю. Пасля стаў намеснікам старшыні Мінгарвыканама, адказваў за сферу гандлю і паслуг. З пачатку 2013 года ён быў дарадцам-пасланнікам беларускага пасольства ў Расіі.
Указ № 500 аб прызначэнні чальцоў ураду Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня. Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу Палата прадстаўнікоў мусіць зацвердзіць кандыдатуру прэм-ер-міністра Андрэя Кабякова.
Лукашэнка прызначыў наступных чальцоў ураду:
Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч — першым намеснікам прэм'ер-міністра,
Калінін Анатоль Мікалаевіч — намеснікам прэм'ер-міністра,
Качанава Наталля Іванаўна — намеснікам прэм'ер-міністра,
Русы Міхаіл Іванавіч — намеснікам прэм'ер-міністра,
Сямашка Уладзімір Ільіч — намеснікам прэм'ер-міністра,
Чорны Анатоль Барысавіч — міністрам архітэктуры і будаўніцтва,
Шуневіч Ігар Анатольевіч — міністрам унутраных спраў,
Церахаў Аляксандр Аляксандравіч — міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
Жарко Васіль Іванавіч — міністрам аховы здароўя,
Макей Уладзімір Уладзіміравіч — міністрам замежных спраў,
Ананіч Лілія Станіславаўна — міністрам інфармацыі,
Святлоў Барыс Уладзіміравіч — міністрам культуры,
Амельяновіч Міхаіл Міхайлавіч — міністрам лясной гаспадаркі,
Раўкоў Андрэй Аляксеевіч — міністрам абароны,
Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч — міністрам адукацыі,
Налівайка Сяргей Эдуардавіч — міністрам па падатках і зборах,
Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч — міністрам па надзвычайных сітуацыях,
Каўхута Андрэй Марленавіч — міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,
Воўк Віталь Міхайлавіч — міністрам прамысловасці,
Папкоў Сяргей Пятровіч — міністрам сувязі і інфарматызацыі,
Заяц Леанід Канстанцінавіч — міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання,
Шамко Аляксандр Ігаравіч — міністрам спорту і турызму,
Калтовіч Уладзімір Васільевіч — міністрам гандлю,
Сівак Анатоль Аляксандравіч — міністрам транспарту і камунікацый,
Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна — міністрам працы і сацыяльнай абароны,
Амарын Уладзімір Віктаравіч — міністрам фінансаў,
Зіноўскі Уладзімір Іванавіч — міністрам эканомікі,
Патупчык Уладзімір Мікалаевіч — міністрам энергетыкі,
Сліжэўскі Алег Леанідавіч — міністрам юстыцыі,
Вакульчык Валерый Паўлавіч — старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
Гурулёў Сяргей Пятровіч — старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
Гаеў Андрэй Анатольевіч — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці,
Шумілін Аляксандр Генадзевіч — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях,
Назаранка Віктар Уладзіміравіч — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі,
Мальцаў Леанід Сямёнавіч — старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта,
Сянько Юрый Аляксеевіч — старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта,
Сокал Ігар Сяргеевіч — кіраўніком Апарату Савета Міністраў.
Фота: ctv.by