У Беларусі фінансаванне жылля з дзяржпадтрымкай зменшылі удвая

Селета ў Беларусі скароцяць аб’ёмы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. Пабудуюць толькі 1,6 млн квадратных метраў, што на 900 тысяч квадратаў менш, чым планавалася.

Пра гэта 5 лютага падчас прэс-канферэнцыі распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны:

“Па пастанове Саўміна, якая прынята ў канцы лістапада планавалася 2,5 мільёна квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай. Пад гэта трэба было 12 трыльёнаў рублёў. Калі пралічылі пасля снежня [2014-га] магчымасці бюджэту, каб не нарошчваць дэвальвацыю, вырашылі жыць па сродках. На сёння ёсць 6 трыльёнаў рублёў”.

Нагадаем, летась нашай краіне атрымалася пабудаваць 2 мільёна квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай. З іх 501 тысяча квадратаў для шматдзетных сем’яў.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі