У Беларусі хочуць адмяніць мінімальны спажывецкі бюджэт

У Беларусі хочуць адмяніць мінімальны спажывецкі бюджэт

Мінімальны спажывецкі бюджэт могуць адмяніць у Беларусі. Гэта прадугледжваецца ў плане падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, перадае БЕЛТА.

Змены рыхтуюцца ў законах па пытаннях ужывання сацыяльных нарматываў. Ужо з 2021 года прапануецца адмяніць мінімальны спажывецкі бюджэт, сацыяльныя выплаты, а таксама крытэрыі прадастаўлення дзяржаўнай дапамогі вызначаць ад бюджэту пражытковага мінімуму.

Калі мінімальны спажывецкі бюджэт будзе скасаваны, спатрэбіцца змяняць нарматыўныя прававыя акты, у якіх ужываецца гэты сацыяльны нарматыў.

Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных патрэбаў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі