У Беларусі ідэолагам паставілі задачы па дзейнасці ў TikTok і Telegram

Ігар Луцкі (у цэнтры), справа ад яго Іван Крупко / sb.by
Ігар Луцкі (у цэнтры), справа ад яго Іван Крупко / sb.by

У Беларусі ідэолагам паставілі задачы па дзейнасці ў TikTok і Telegram. На сённяшні дзень ім "ужо недастаткова ведаць настроі ў працоўных калектывах". Пра гэта ў чацвер у Гомелі заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі. Ён удзельнічае ў семінары для чыноўнікаў і ідэолагаў з усёй краіны.

"Трэба ведаць, які трэнд задаецца ў TikTok, ці гатовы адміністратар чарговага Telegram-канала вывесці дзяцей на вуліцы, і своечасова рэагаваць на пагрозы, якія ўзнікаюць", — пераказвае словы Луцкага sb.by.

А старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко заявіў, што стаіць задача "навучыць людзей адрозніваць праўду ад хлусні, правяраць інфармацыю з некалькіх крыніц і ствараць свае рэсурсы ва ўсёй разнастайнасці жанраў".

У Беларусі ідэолагам паставілі задачы па дзейнасці ў TikTok і Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі