У Беларусі колькасць арганізаваных турыстаў з Кітая павялічылася ўдвая
У 2017 годзе Беларусь наведалі больш за 3200 арганізаваных турыстаў з Кітая. Гэта амаль удвая больш, чым было ў 2016-м. Па гэтым паказчыку кітайцы ўпершыню апярэдзілі турыстаў з Германіі і Ізраіля. Больш замежнікаў прыязджае ў Беларусь толькі з краін, з якімі ёсць агульная мяжа. Пра гэта ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа" паведаміў прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў.