У Беларусі ліквідавалі чатыры праваабарончыя арганізацыі

У Беларусі ліквідавалі чатыры праваабарончыя арганізацыі

У Беларусі працягваецца "зачыстка" грамадзянскай супольнасці. Улады ліквідавалі чатыры праваабарончыя арганізацыі. Гэта — Human Constanta, "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын", "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" і "Цэнтр прававой трансфармацыі". Генпракуратура паведамляе, што 4 установы ліквідаваныя Галоўным упраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама па прадстаўленнях пракуратуры горада Мінска. Заяўляецца, што дзейнасць "не адпавядала мэтам і прадмету, пазначаным у іх статутах". У пракуратуры ёсць прэтэнзіі да "дэструктыўнай" інфармацыі, змешчанай на сайтах.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць "спыніць кампанію па знішчэнні арганізацый грамадзянскай супольнасці [Беларусі]".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі