У Беларусі ліквідавалі творчую суполку "Пагоня"
Мастакі Генадзь Драздоў і Алесь Марачкін
У Беларусі ліквідавалі творчую суполку "Пагоня", паведамляе "Позірк". Больш за 30 гадоў яна існавала ў межах Беларускага саюза мастакоў. Рашэнне пра ліквідацыю было прынятае на патрабаванне Міністэрства культуры.
У суполку ўваходзілі некалькі дзясяткаў мастакоў. З ініцыятывы чыноўнікаў іх працы неаднаразова здымаліся з выставаў.
Раней творчую суполку "Пагоня" ўзначальваў Генадзь Драздоў. Яго затрымалі ў канцы лета 2022-га, а сёлета вясной асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах. Драздоў прызнаны палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.