У Беларусі могуць забараніць прадаваць цыгарэты на прыпынках

Беларускі ўрад неўзабаве можа прыняць рашэнне аб узмацненні мераў па барацьбе з паленнем. Прапановы па гэтым пытанні Міністрэства аховы здароўя мусіць падаць да 1 снежня гэтага года. Што менавіта прапануе міністэрства, Еўрарадыё запыталася ў выконваючай абавязкі загадчыцы аддзелам грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольгі Бартман:

“Прапанова толькі аб забароне продажу на прыпынках. Свабодныя ад палення зоны. Матэрыяльнае стымуляванне асобаў, якія не паляць. Забарона на любыя віды рэкламы тытунёвай прадукцыі”.

Гэта толькі прапановы і што будзе ў выніку яшчэ невядома, дадала Вольга Бартман. На сённяшні дзень дэкрэт прэзідэнта №28 забараняе паліць ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, гандлю і бытавога абслугоўвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі