У Беларусі "перапісаліся" амаль 374 тысячы чалавек
У Беларусі ў перапісе насельніцтва прынялі ўдзел амаль 374 тысячы чалавек, прычым амаль палова ўдзельнікаў акцыі зрабіла гэта праз інтэрнэт (181 тысяча чалавек).
Паводле Белстата, на 11:00 5 кастрычніка колькасць "перапісаных" беларусаў склала 373,8 тысячы чалавек. Акцыя пачалася 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.
Сёлета рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, большая частка з якіх тычыцца ўзроўню прыбыткаў, жыллёвых умоваў, а таксама працы і заробкаў.
Перапіс насельніцтва праходзіць у краіне раз на 10 гадоў. Мінулым разам яго зладзілі ў 2009 годзе.